|
Русские поэты •
Биографии •
Стихи по темам
Случайное стихотворение • Случайная цитата Рейтинг русских поэтов • Рейтинг стихотворений Переводы русских поэтов на другие языки |
|
Александр Сергеевич Пушкин. Успамін Як для смяротнага замоўкне тлумны дзень, І на нямым працягу вуліц Напоўпразрысты ляжа ночы цень, І сон людзей спрацованых атуліць, Тады ў цішы пацягнуцца ў мяне Гадзіны цяжкіх мрый, турботаў: Ў бяздзеянні начным ярчэй гараць ва мне Змяі сардэчнае згрызоты; Рой мараў; у вуме, прыдушаным тугой, Чаўпецца важкіх думак скутак; І успамін маўчком перада мной Свой доўгі развінае скрутак; І, з прыкрасцю чытаючы сваё жыццё, Я і трымчу, і праклінаю, І горка скарджуся, і слёзы лью руччом, Але радкоў маркотных не змываю. Перевод: Григорий Тихонович Лыньков (1909-1941) Другие переводы стихотворений поэта |
||
russian-poetry.ru@yandex.ru | ||
Русская поэзия |